На час летніх канікул у мінскім метро захаваецца бясплатны праезд для школьнікаў

На час летніх канікул у мінскім метро захаваецца бясплатны праезд для школьнікаў

На час летніх канікул у мінскім метро захаваецца бясплатны праезд для школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і ліцэяў. Хлопчыкі і дзяўчынкі мусяць мець пры сабе электронную картку вучня ці даведку з сапраўдным тэрмінам дзеяння. Ім давядзецца іх абнавіць у навучальных установах. Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, дакументы трэба будзе памяняць з 1 ліпеня да 31 жніўня, у тым ліку і былым 9-класнікам.

Што да выпускнікоў 11 класаў, то бясплатны праезд у метро ім дазваляецца да 11 чэрвеня, да завяршэння школьных экзаменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі