На будынку віленскага муніцыпалітэта вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

На будынку віленскага муніцыпалітэта вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

На будынку віленскага муніцыпалітэта вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Фота з'вілася на сайце vilnius.lt. У гэтым будынку, магчыма, змогуць бязвыплатна размясціцца прадстаўнікі СМІ, грамадскіх арганізацый і кампаній, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь. На другім паверсе для гэтага ёсць 20 працоўных месцаў з інтэрнэтам. У сераду пытанне абмяркуе гарадскі савет.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус кажа, што такім чынам літоўская сталіца хоча дапамагчы суседзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій на радзіме і шукаюць прытулку. "Мы спрыяем іх перамозе і выйграем ад гэтага ўсе — Вільня расце, калі працаваць і тварыць у сталіцы збіраюцца творчыя людзі, якія прагнуць свабоды", — падкрэсліў ён.

Літва — адна з краін, у якую пасля падзей лета-восені 2020-га ў Беларусі з'ехала шмат беларусаў, якія ратаваліся ад палітычнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі