Вы тут

На будоўлі пад Мінскам рабочы ўпаў з балкона пятага паверха

На месцы трагічнага здарэння / @skgovby

На будоўлі жылога комплекса ў Мінскім раёне рабочы ўпаў з балкона пятага паверха. 40-гадовы жыхар Маладзечна загінуў. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. На тэрыторыі аб'екта рабочы выконваў будаўнічыя працы.  

Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Прызначаны экспертызы, дапытваюцца службовыя асобы, вывучаецца дакументацыя.

На месцы трагічнага здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.