На беларускай мяжы затрымалі грамадзянку Украіны з расійскім пашпартам

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Украіны, якая прад'явіла ім замест свайго замежнага пашпарта расійскі агульнаграмадзянскі. З тлумачэнняў затрыманай вынікае, што яна ехала ў Італію з мэтай працаўладкавання, а пашпарт грамадзяніна Расіі з адкрытай шэнгенскай візай пазычыла ў сяброўкі. Справа затрыманай грамадзянкі Украіны знаходзіцца ў разглядзе. Яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання.

"Интерфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі