На "Азоўсталі" больш за 500 параненых і сотні мірных жыхароў

Адзін з кіраўнікоў абароны Марыупаля, цяперашні камандзір 36-й украінскай брыгады марской пяхоты маёр Сяргей Валына просіць сусветных лідараў арганізаваць эвакуацыю з горада "у трэція краіны" грамадзянскіх асоб. У відэазвароце ён кажа, што на "Азоўсталі" больш за 500 параненых і сотні мірных жыхароў.

"Гэта наш зварот да свету, гэта можа быць наш апошні зварот, — кажа афіцэр. — У нас, магчыма, засталіся лічаныя дні ці гадзіны. Групоўка праціўніка ў дзясяткі разоў перавышае нас — у іх ёсць дамінаванне ў паветры, у артылерыі, у групоўках, якія дзейнічаюць на сушы, у тэхніцы і танках".

Расійскія войскі зноў прапанавалі абаронцам Марыупаля скласці зброю. Але яны здавацца ў палон не збіраюцца. Яны змагаюцца ў акружэнні з пачатку сакавіка. Цэнтрам абароны з'яўляецца прадпрыемства "Азоўсталь", па якім расіяне наносяць удары з артылерыі, скідаюць бомбы з самалётаў.

Сістэма падземных тунэляў пад "Азоўсталлю"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.