Мытнікі забралі ў беларускі сумку “Chanel” за амаль 4 тысячы еўра (фота)

Мытнікі забралі ў беларускі сумку “Chanel” за амаль 4 тысячы еўра (фота)

У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост” у беларускі забралі новую жаночую сумку “Chanel” за амаль 4 тысячы еўра. Яна ехала з Польшчы на аўтамабілі “БМВ 320” у якасці пасажыра і новую сумку італьянскай вытворчасці не дэкларавала.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, мытнікі забралі тавар да рашэння суда. Адміністрацыйны пратакол быў складзены па факце недэкларавання тавару. У падобную сітуацыю таксама трапіла 30-гадовая жыхарка Масквы, якая езала з Польшчы на аўтамабілі ў якасці пасажыра і мела новы наручны гадзіннік “Chopard Happy Sport” за амаль 6 тысяч еўра. А жыхар Масквы, які пераязджаў польска-беларускую мяжу, не задэклараваў новы мужчынскі гадзіннік “MONTBLANC”, які каштуе крыху больш за 4 тысячы еўра.

Мытня нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам падчас пераезду мяжы норма бязмытнага ўвозу асабістай маёмасці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза складае 1500 еўра і 50 кг. Калі ж тавары ўвозяцца часцей за адзін раз на тры месяцы, нормы іх бязмытнага ўвозу складаюць 300 еўра і 20 кг.

Мытнікі забралі ў беларускі сумку “Chanel” за амаль 4 тысячы еўра (фота)
Фота: rest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі