Мужчыну, які запхнуў лебедзя ў багажнік машыны, будуць судзіць

Мужчыну, які схапіў за шыю лебедзя і запхнуў яго ў багажнік аўтамабіля, будуць судзіць. Прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама паведамляе, што "герой" відэа, якое абляцела інтэнет, затрыманы. Гэта 33-гадовы жыхар Наваполацка, ён цяпер знаходзіцца ў ІЧУ. На яго складзены адміністрацыйны пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі. 

Яшчэ раней мужчыну апазналі жыхары Віцебскай вобласці — пра гэта папрасіў прыватны прытулак для птушак "Ахова прыроды" у сваім instagtam. Адна з валанцёрак паведаміла журналістам, што напісала пра інцыдэнт і ў міліцыю, і ў дзяржінспекцыю, і ў Мінпрыроды. Птушка, па яе словах, жывая. Яе адпусцілі.

Згодна адміністрацыйнаму артыкулу 16.29 — "Жорсткае абыходжанне з жывёлай або пазбаўленне ад жывёлы" мужчыну можа пагражаць не толькі штраф у памеры да 960 рублёў але і да году папраўчых работ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.