Мужчына заехаў на машыне ў браму амбасады РФ і спрабаваў укусіць міліцыянтку

Амбасада Расіі ў Беларусі / ТАСС​
Амбасада Расіі ў Беларусі / ТАСС​

Суд разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Слуцка, які на момант учынення злачынства пакутаваў на псіхічны разлад, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.

У чэрвені 2021 года мужчына на сваім аўтамабілі спачатку заехаў у браму амбасады Расійскай Федэрацыі, а потым пералез праз плот амбасады. Пры затрыманні ён паводзіў сябе настолькі буйна, што міліцыянты надзелі яму кайданкі не толькі на запясці, але і на ногі.

У пастарунку затрыманы не дазволіў агледзець сябе брыгадзе хуткай дапамогі. Ён працягваў паводзіць сябе неадэкватна, сцвярджаў, што з'яўляецца супрацоўнікам знешняй выведкі. Затым упаў на падлогу перад супрацоўніцай міліцыі, кажучы, што яна яго жонка, і паспрабаваў укусіць жанчыну за нагу.

Па выніках судмедэкспертызы мужчына прызнаны псіхічна нездаровым. Раней ён не быў судзімы, працаваў як індывідуальны прадпрымальнік у сферы пасажырскіх перавозак.

Да судовага рашэння мужчына будзе знаходзіцца пад вартай. Яму таксама давядзецца пакрыць 7 тысяч рублёў маёмаснай шкоды, якую ён нанёс дыппрадстаўніцтву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі