Музей гісторыі беларускага кіно рыхтуе рэтрапраграму "Ў абдымках мюзіклу"

Музей гісторыі беларускага кіно рыхтуе рэтрапраграму "Ў абдымках мюзіклу". Яна прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка. Як паведамляе БелаПАН, у праграму ўвайшлі восем папулярных мюзіклаў. Паказ адкрыецца 4 сакавіка "Гісторыяй Вернана і Ірэн Кастл" (ЗША, 1939). Гэты мюзікл заснаваны на рэальнай гісторыі ўзыходжання да поспеху знакамітага танцавальнага дуэта пачатку ХХ стагоддзя.

6 сакавіка будзе паказаны фільм "Сустрэнемся ў Сэнт-Луісе" Вінцэнта Мінэлі (ЗША, 1944). 11 саквіка гледачы змогуць убачыць фільм "Шаўковыя панчохі" Рубэна Мамуляна (ЗША, 1946); 13 сакавіка — "Чырвоныя чаравічкі" Майкла Паўэла і Эмерыка Прэсбергера (Вялікабрытанія, 1948); 18 сакавіка — "Кароль і я" Уолтара Лэнга (ЗША, 1956); 20 сакавіка — "Пацешная пысачка" Стэнлі Донена (ЗША, 1957); 25 сакавіка — "Хэло, Долі!" Джына Кэлі (ЗША, 1969).

Завершыць рэтрапраграму 27 сакавіка мюзікл "Мелодыі Верыйскага квартала" Георгія Шэнгелаі (СССР, 1973).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі