МУС: у Жаночым маршы удзельнічала 900 чалавек, у праўладных мітынгах — 5,6 тысяч

Жаночы марш / Еўрарадыё
Жаночы марш / Еўрарадыё

Па падліках МУС, колькасць удзельніц ўчорашняга "Жаночага маршу" па ўсёй Беларусі не перавысіла 900 чалавек. А вось на мітынгах "у падтрымку міру, бяспекі і спакою" МУС налічыла 5,6 тысяч.

Незалежныя журналісты ацэньвалі учорашнюю жаночую калону ў Мінску ў 2-3 тысячы чалавек.

— Агульная колькасць удзельнікаў 11 пратэстных акцый не перавысіла 900 чалавек. МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманню парадку і забеспячэнню грамадскай бяспекі іх правядзення. У Мінску ў 15:00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабралася каля 200 грамадзян, пераважна жанчыны. У працэсе руху калоны колькасць удзельнікаў павялічылася да 500 чалавек. Каля скрыжавання вул. Сурганава і Я. Коласа натоўп быў расрэдаточаны, — піша телеграм-канал МУС.

Усяго ўчора затрымалі 430 чалавек, у Мінску — 415. Паводле інфармацыі МУС, 385 чалавек ужо адпусцілі.

Нагадаем, падчас "Жаночага маршу" 19 верасня сілавікі спрабавалі затрымаць абсалютна ўсіх удзельніц мітынгу. Невядомыя ў аліўкавай форме і ў балаклавах, а таксама супрацоўнікі АМАП атачылі удзельніц акцыі каля гандлёвага цэнтра "Айсберг" на вуліцы Сурганава. Затрыманняў было так шмат, што сілавікам даводзілася выклікаць усё новыя і новыя аўтобусы. Да аднаго з аўтазакаў нават з'явілася чарга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі