МУС: у нядзелю ў Гродне затрымалі 73 чалавекі, распачалі 2 крымінальныя справы

МУС: у нядзелю ў Гродне затрымалі 73 чалавекі, распачалі 2 крымінальныя справы

Гродзенская міліцыя дала справаздачу пра пратэстныя акцыі, якія прайшлі ў вобласці 27 верасня. Сцвярджаецца, што ў Гродне ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" ўдзельнічалі 140 чалавек, з іх затрымалі 73. Кожнага другога! А ў Лідзе затрымалі амаль усіх пратэстоўцаў — на вуліцу выйшлі 50 чалавек, а схапілі 41! У Ваўкавыску ж з 50-ці чалавек затрымалі 5, у Навагрудку з 60-ці — чатырох. На 96 затрыманых склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а з 27 затрыманымі правялі "прафілактычныя гутаркі".

У Гродне ў дачыненні двух мужчын ва ўзросце 52 і 43 гадоў распачалі крымінальную справу за выкарыстанне гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі. Крымінальную справу па тым жа артыкуле распачалі ў Гомелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі