МУС: Сёлета ад педафілаў пацярпела дзяцей у 1,5 раза больш, чым летась

МУС: Сёлета ад педафілаў пацярпела дзяцей у 1,5 раза больш, чым летась

На калегіі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаварылі пра павелічэнне колькасці дзяцей, пацярпелых ад педафілаў. За пяць месяцаў 2018 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га, іх стала больш у паўтара раза. Стала больш і падазраваных — у 1,7 раза, колькасць выяўленых злачынстваў павялічылася ў 1,4 раза.

Адзначалася, што большасць падобных злачынстваў здзяйсняюцца бацькамі ці апекунамі, таксама медыцынскімі работнікамі, педагогамі. Для эфектыўнага супрацьдзеяння падобным злачынствам неабходны сістэмны падыход, комплекс практычных і арганізацыйных захадаў усіх зацікаўленых дзяржорганаў, было заяўлена на калегіі міністэрства.

МУС лічыць, што наспела неабходнасць увядзення крымінальнай адказнасці за псіхалагічную падрыхтоўку і схіленне дзяцей да сэксуальных адносін з дапамогай інтэрнэту, за калекцыянаванне дзіцячай парнаграфіі. І гэтае пытанне прапрацоўваецца.

Статыстыка сведчыць, што за апошнія шэсць гадоў колькасць сэксуальных злачынстваў супраць непаўналетніх павялічылася амаль у 16 разоў, а колькасць пацярпелых дзяцей — амаль у 4 разы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі