МУС апублікавала ролік з просьбай страляць па пратэстоўцах баявымі патронамі

МУС апублікавала ролік з просьбай страляць па пратэстоўцах баявымі патронамі

Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што мінчукі скардзяцца на пратэстоўцаў, якія перакрываюць рух транспарту. У якасці доказу ведамства апублікавала ролік з запісамі галасоў.

Першы з іх заклікае ўлады адкрыць па пратэстоўцах агонь баявымі патронамі.

"Няхай наш паважаны міністр унутраных спраў, там, не ведаю... Прэзідэнт паслухае — выкарыстоўвае гумовыя кулі супраць гэтых пратэстоўцаў, святлошумавыя гранаты. Няхай выкарыстоўвае баявыя патроны — 7,62, Калашнікаў — ніхто ж не адмяняў яго! Пару стрэлаў у галаву — і ўсе працверазеюць", — кажа мужчынскі голас. 

Прэс-служба МУС паведаміла, што за апошнія суткі сталічная міліцыя атрымала такія звароты ад некалькіх соцень чалавек. Таксама ў МУС паведамілі, што пратэстоўцы білі шыбы ў машынах.

Увечары 23 верасня грамадзяне, абураныя таемнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі, выйшлі на акцыі пратэсту. У некалькіх раёнах Мінска міліцыянты брутальна затрымлівалі пратэстоўцаў. Былі выкарыстаныя вадамёты. У некаторых сілавікоў у руках бачылі зброю.

А таксама на відэа трапіў момант, як на Нямізе людзі ў масках і балаклавах б'юць шыбы і люстэркі ў машынах. Праўда, прыйшлі гэтыя людзі разам з начальнікам ГУБАЗіК МУС палкоўнікам Мікалаем Карпянковым, які імі кіраваў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі