М.Статкевіч: Яны здольныя толькі праколваць шыны ў машынах апазіцыянераў

Мікола Статкевіч, адзін з лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху і былы кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, у інтэрв'ю РИА "Новости" каментуе затрыманні Чыслава, Лазоўскага і Корсака.
"З вялікай верагоднасцю магу сказаць, што ўсе людзі, якія затрыманыя, не маюць адносінаў да выбуху", - гаворыць Статкевіч.

Ён падкрэсліў, што выбух на святкаванні ў сталіцы паказаў правалы працы праваахоўных органаў і спецслужбаў. "Яны спрабуюць шукаць там, дзе лягчэй. Паколькі тое, чым яны займаліся, гэта вылоўліванне школьнікаў, якія належаць да маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт", і максімум на што здольныя праваахоўныя органы, гэта праколваць шыны ў аўтамабілях лідэраў апазіцыі", - кажа Статкевіч.

Ён падкрэсліў, што асабіста ведае Сяргея Чыслава: "Гэты чалавек не можа здзейсніць злачынства супраць людзей. Ён чалавек веруючы".

Паводле Статкевіча, толькі адзін з затрыманых быў сябрам БЗВ (раней паведамлялася, што сябрамі Згуртавання беларускіх вайскоўцаў былі ўсе трое - ЕРБ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі