Мітынгі супраць вайны ва Украіне прайшлі ў Маскве і Пецярбургу

Раней каля 50 чалавек затрымалі на падобнай акцыі каля будынку Міністэрства абароны на вуліцы Знаменка. У Пецярбургу на акцыю пратэсту супраць вайны з Украінай прыйшлі каля 500 чалавек, тут каля 20 затрыманых.





Адначасова ў Пецярбургу мясцовае аддзяленне партыі “Адзіная Расія” арганізавала масавую акцыю падтрымкі рашэння Савета Федэрацыі, які даў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну права выкарыстаць расійскія войскі ва Украіне, інфармуе ВВС.