Мінздароўя звязвае "другую хвалю" каранавіруса з пратэстамі пасля выбараў

Дзмітрый Піневіч / Еўрарадыё
Дзмітрый Піневіч / Еўрарадыё

Выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч звязаў рост выяўленых выпадкаў COVID-19 у Беларусі з вулічнымі пратэстамі.

— Калі казаць пра прычыны — яны ляжаць на паверхні. Эпідэмічны працэс - гэта сацыяльнае дыстанцыяванне. Пра якія... [тут мантажны стык. — Еўрарадыё] татальным уплыве нашых мер можна казаць пра тое, што ў тым жа Мінску, калі мы бачым, што ў нас будзе сёння, што мы назіраем сёння ў суботу, што мы назіраем па выхадных днях. Татальнае адсутнасць дыстанцыявання. Вось і ўсё... Вось і ўся прычына, — заявіў Піневіч ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Двое сутак запар у Беларусі рэгіструецца больш за 300 новых выпадкаў COVID-19. 25 верасня прырост склаў 306 пацыентаў, 26-га - 332. Больш за 300 новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі не выяўлялася з 1 ліпеня.

Дзмітрый Піневіч назваў гэта невялікім прыростам колькасці хворых. Мінздароўя пакуль не кажа пра новую "ўспышку" каранавіруса. Але і сам в.а. міністра аховы здароўя, і інфармацыйныя рэсурсы міністэрства заклікаюць людзей вярнуцца да мер засцярогі, якія выконваліся вясной 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі