Мінздароўя пацвердзіла заражэнне каранавірусам шасцікласніка з 212-й школы

Мінздароўя пацвердзіла заражэнне каранавірусам шасцікласніка з 212-й школы

Мінскі шасцікласнік са школы №212 сапраўды захварэў на каранавірус, заявілі прадстаўнікі Мінздароўя на брыфінгу 23 сакавіка. 

Па словах медыкаў, хлопчык быў узяты пад кантроль як кантакт першага ўзроўню. Потым у яго пацвердзілася заражэнне каранавірусам. 

Як паведамляла Еўрарадыё, звесткі пра каранавірусную інфекцыю ў шасцікласніка 212-й школы з'явіліся 19 сакавіка. Афіцыйнага пацвярджэння інфармацыі дагэтуль не было. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі