Мінус партнёр і $20 млн: у Новай Зеландыі адмовяцца ад угнаенняў "Беларуськалія"

Летась Беларусь прадала калію на $2,41 млрд / Еўрарадыё
Летась Беларусь прадала калію на $2,41 млрд / Еўрарадыё

У сярэднім каля $20 млн у год страціць Беларусь праз тое, што адзін з найбуйнейшых імпарцёраў калію ў Новую Зеландыю перастае закупляць калійныя ўгнаенні на "Беларуськаліі". Сельскагаспадарчы кааператыў Ravensdown пад уплывам сітуацыі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску абвясціў пра рашэнне адмовіцца ад беларускай прадукцыі і заключыць кантракты з канадскімі пастаўшчыкамі.

Раней "Беларуськалій" пастаўляў каля паловы ад усіх угнаенняў, якія закупляла Новая Зеландыя.

 

Што з таго Беларусі?

Да 2017 года амаль увесь калій пастаўляўся ў Новую Зеландыю з Канады. Але потым Беларусь змагла атрымаць неабходныя сертыфікаты і выйсці на гэты рынак. Мяркуючы па паведамленні "Беларуськалія", доля ўгнаенняў з Беларусі на новазеландскім рынку набліжалася да 50%.

У першым квартале 2021 года Новая Зеландыя не імпартавала беларускі калій. Паводле звестак Белстата, у 2020 годзе паставак таксама не было, але Беларусь атрымала $13,8 млн. Магчыма, гэта аплата за папярэднія пастаўкі: у 2019 годзе Беларуская калійная кампанія нагандлявала з Новай Зеландыяй на $24,5 млн.

Минус партнёр и $20 млн: в Новой Зеландии откажутся от удобрений “Беларуськалия”
Экспарт калійных угнаенняў у Новую Зеландыю / звесткі Белстата

Усяго летась Беларусь прадала калію на $2,41 млрд. Доля Новай Зеландыі ў гэтым аб'ёме склала 0,57%. Такім чынам, адносна ўсіх калійных паставак доля Новай Зеландыі не вялікая. Але Беларусь губляе рынак збыту на "далёкай дузе" і ў сярэднім каля $20 млн у год, калі лічыць па пастаўках у гады да палітычнага крызісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі