Мінсувязі ў 2019 годзе завершыць мадэрнізацыю "апошняй мілі" ў гарадах

Мінсувязі ў 2019 годзе завершыць мадэрнізацыю "апошняй мілі" ў гарадах

У 2019 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі завершыць мадэрнізацыю "апошняй мілі" у гарадах. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Папкоў.

"2019 год будзе эпахальным: мы практычна скончым мадэрнізацыю так званай апошняй мілі, то бок абаненцкай лініі да кватэры абанента", — заявіў чыноўнік.

Хуткія тэмпы ўкаранення сетак па тэхналогіі GPON дазваляюць перадаваць даныя на хуткасці да 100 Мбіт/сек. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, за 2017 год вырасла на 610 тысяч чалавек — да 1,7 млн.

Да канца 2018 года GPON будзе праведзеная ў кожную шматпавярхоўку ў абласных і раённых цэнтрах. У Мінску гэтая праца будзе закончаная ў сярэдзіне 2019 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі