Мінскія настаўнікі знайшлі спосаб абысці загад пра пачатак заняткаў у 9.00

Мінскія настаўнікі знайшлі спосаб абысці загад пра пачатак заняткаў у 9.00

Мінскія настаўнікі знайшлі спосаб абысці загад пра пачатак заняткаў ў 9.00, піша “Наша ніва”. У новым навучальным годзе сапраўды яны афіцыйна будуць пачынацца а 9-й гадзіне, але ў 8.00-8.15 пачнуцца факультатывы, якія раней праводзіліся пасля ўрокаў. Фармальна іх наведванне свабоднае, але фактычна ў большасці ўстаноў адукацыі ў гарадах гэта звычайныя заняткі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 26 траўня міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў Аляксандру Лукашэнку (ініцыятыва пераносу пачатку заняткаў на 9.00 належыць яму), што з наступнага навучальнага года 82,5% школ у Беларусі будуць пачынаць заняткі а 9-й гадзіне. Толькі 0,3% устаноў адукацыі іх пачнуць у 8.00, 17,2% — у 8.30. Цікава, што ў саміх школах, да якіх датэлефанавалася Еўрарадыё, пра гэта яшчэ нічога не ведаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі