Вы тут

Мінскі стадыён "Дынама" ахоўваюць міліцыянты з сабакамі (фота, відэа)

mvd.gov.by

Мінскі стадыён "Дынама" напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў пачалі ахоўваць унутраныя войскі МУС, інфармуе прэс-служба ведамства.

Дагляд транспарту, які прыбывае на стадыён, праводзяць вайскоўцы-кінолагі вайсковых часцей 7434 і 5448. Іх задача — не дапусціць, каб на тэрыторыю стадыёна трапілі выбухованебяспечныя прадметы. 

Кінолагі з сабакамі нясуць службу па 12 гадзін. На кожным кантрольна-прапускным пункце дзяжураць пазменна па два службовыя сабакі.

Акрамя таго, па перыметры стадыёна стаяць 15 пастоў з ліку вайскоўцаў часці 5448 і два патрульныя нарады. Яны сочаць, каб на стадыён не перакінулі пабочныя прадметы і несанкцыянавана не прайшлі людзі.