Мінскі міліцыянт выратаваў мужчыну, які пагражаў скочыць з балкона

Мінскі міліцыянт выратаваў мужчыну, які пагражаў скочыць з балкона

Аператыўна-дзяжурная служба Цэнтральнага РУУС Мінска атрымала паведамленне, што па вуліцы Кахоўскай пажылы мужчына зачыніўся ў сваёй кватэры і неадэкватна паводзіць сябе.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, на выклік прыбыў участковы інспектар міліцыі Іван Генералаў і супрацоўнікі райаддзела дэпартамента аховы. Выявілася, што ў 80-гадовага мужчыны адбыўся нервовы зрыў. Пенсіянер забарыкадаваўся ў кватэры і кідаў у дзверы металічныя прадметы. Потым ён стаў выкідваць з акна на вуліцу разнастайныя рэчы — шкляныя слоікі, адкруткі і г.д. Пры гэтым мужчына пагражаў, што і сам скочыць на вуліцу.

Участковы Генералаў выклікаў медыкаў і супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Калі дзверы ў кватэру адчынілі, міліцыянт убачыў, што пажылы мужчына на балконе спрабуе скочыць уніз. Участковы стрымаў яго і перадаў медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі