Мінскае “Дынама” прайграла “Крумкачам” у таварыскім матчы

Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе мінскае “Дынама” прайграла ў таварыскім матчы “Крумкачам”. Сталічнае дэрбі прайшло 21 студзеня на полі ФК “Мінск” — дынамаўцы саступілі з мінімальным лікам 0:1. “Крумкачам” прынёс перамогу Аляксандр Філановіч, які забіў гол на 75-й хвіліне.

Наступны спарынг “Дынама” правядзе 28 студзеня з “Гарадзеяй”.

Уладальнік сярэбраных медалёў чэмпіянату краіны мінулага года, салігорскі “Шахцёр” прайграў у таварыскім матчы мазырскай “Славіі”. Гульня прайшла на футбольным манежы ў Пінску і скончылася з лікам 3:0 на карысць мазыранаў. У “Славіі” дублем адзначыўся Дзяніс Трапашка, а трэці год забіў Вадізм Курловіч.