Вы тут

"Мінск" у футбольным чэмпіянаце Беларусі выйграў у "Шахцёра"

Футбалісты "Мінска" святкуюць перамогу / twitter.com/minsk1954

20 чэрвеня стартаваў 9-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" выйграў у дзейнага чэмпіёна краіны салігорскага "Шахцёра" — 1:0. Сталічная каманда з 16 ачкамі выйшла на трэцяе месца ў турнірнай табліцы. На другім месцы "Энергетык-БДУ" з 19 ачкамі, які ў Гарадзеі перамог "Арсенал" — 2:0. Лідыруе БАТЭ — 20 ачкоў і матч у запасе.

У суботу гуляюць "Белшына" і "Іслач", у нядзелю сустракаюцца "Днепр" — "Дынама" (Брэст), "Славія" — "Нёман", "Дынама" (Мінск) — "Віцебск". Некалькі матчаў перанесены з-за фінала Кубка Беларусі, які пройдзе ў Мінску 21 траўня. У ім сустрэнуцца БАТЭ і "Гомель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.