Міністр ЖКГ пра неплацельшчыкаў паслуг: гэтыя заклікі вельмі дэструктыўныя

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель / СТВ​
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель / СТВ​

Колькасць неплацельшчыкаў, якія адгукнуліся на заклікі байкатаваць аплату камунальных паслуг, невялікая, заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Хмель.

"Мы на сённяшні дзень нейкай рэакцыі насельніцтва на гэтыя заклікі не бачым. Так, гэта могуць быць дзясятыя долі працэнта, але немагчыма сказаць, што гэта праз заклікі, як вы кажаце, апазіцыі",сказаў Хмель у эфіры СТВ.

Пры гэтым ён назваў гэтыя заклікі вельмі дэструктыўнымі і няправільнымі. Паддацца ім, на думку Хмеля, можа толькі чалавек, які не думае пра сям'ю, "таму што рана ці позна ў выпадку неаплаты ён проста акажацца без іх".

Разам з тым міністр прызнаў, што масавая неаплата камунальных паслуг пры цяперашняй сістэме можа стварыць праблемы прадпрыемствам. Цяпер грамадзяне аплачваюць жыроўкі да 25 чысла наступнага месяца, а калі "насельніцтва пачынае не плаціць, то могуць узнікнуць пэўныя праблемы ў функцыянаванні гэтых арганізацый".

Хмель таксама нагадаў, што большасць паслуг цяпер насельніцтва аплачвае ў поўным аб'ёме. Выключэнне складаюць цеплазабеспячэнне і падагрэў вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі