Міністр юстыцыі: у Беларусі з'явіцца тры новыя віды адміністрацыйных парушэнняў

Міністр юстыцыі: у Беларусі з'явіцца тры новыя віды адміністрацыйных парушэнняў

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ расказаў, што ў Беларусі будзе ўводзіцца катэгарызацыя адміністрацыйных правапарушэнняў. Ужо падрыхтаваная канцэпцыя па карэкціроўцы агульнай часткі адміністрацыйнага кодэкса. Па словах Сліжэўскага, за "правіннасць", якая не ўяўляе вялікай небяспекі і не нясе нейкіх сур'ёзных наступстваў, будзе толькі вуснае папярэджанне ці штраф (да 10 базавых, гэта 270 рублёў).

"Асоба, да якой выкарыстоўвалася такая мера, не будзе лічыцца прыцягнутай да адміністрацыйнай адказнасці", — кажа міністр.

Другая катэгорыя адміністрацыйнага правапарушэння — гэта "значнае". Прапануецца штраф, большы за 270 рублёў. Трэцяя катэгорыя — "грубае правапарушэнне".

Калі штраф заплачаны на працягу некалькіх дзён, прапануецца яго памер зменшыць "на пэўны адсотак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі