Вы тут

Міністр транспарту: Сітуацыя з пінскім мостам блізкая да аварыйнай

Нарада каля моста ў Пінску / media-polesye.by

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка 4 красавіка наведаў Пінск. Як піша "Медыя-Палессе", на будаўнічай пляцоўцы каля моста праз раку Піну ён правёў працоўную нараду.

Мост праз Піну рамантуецца, таму неабходна было наладзіць рух транспарту ў аб'езд. 

"Сітуацыя з пінскім мостам блізкая да аварыйнай. Нават няўзброеным вокам бачна, як правіслі бэлькі. Таму праектаванне і некаторыя будаўнічыя працы вядуцца паралельна. Асноўныя праектныя рашэнні ўжо прынятыя, але праект патрабуе шліфоўкі", — заявіў міністр.

У Пінску фактычна неабходна разабраць стары і пабудаваць новы мост. Узмацнення патрабуюць нават старыя моставыя апоры. Рух на мосце пасля рамонту плануецца адкрыць 7 лістапада.