Вы тут

Міністр аховы здароўя: заробкі ў медыкаў вырастуць, а надбавак стане менш

БЕЛТА

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік у эфіры тэлеканала АНТ распавёў пра змену механізмаў аплаты працы медыцынскіх работнікаў. Ён зноў нагадаў, што кіраўнік дзяржавы даручыў да 2020 года заробкі медыкаў падвоіць.

"На сённяшні момант быў маленькі аклад і 44 надбаўкі (стымулюючага, кампенсавальнага характару), якія ўстанаўліваліся альбо галоўным урачом, альбо прадстаўніком на месцах, — кажа міністр. — І заўсёды быў нейкі элемент суб'ектывізму".

Па словах Караніка, аклад істотна вырасце, а надбавак застанецца толькі 13.

"Гэта той інструмент, які дазволіць у будучыні досыць хутка і ўсім павышаць заработную плату, — кажа міністр аховы здароўя. — На 2020 год плануецца 20-адсоткавае павышэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.