Вы тут

Міністэрства аховы здароўя — аптэкам: фізраствор можна прадаваць без рэцэпта

Аптэка / TUT.BY

Міністэрства аховы здароўя накіравала тлумачэнне ва ўсе аптэкі краіны, сутнасць якога зводзіцца да таго, што растворы глюкозы, натрыю хларыду (фізраствор), калію хларыду і натрыю гідракарбанату можна прадаваць без рэцэптаў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Тлумачэнне спатрэбілася з-за таго, што аптэкі перасталі адпускаць гэтыя прэпараты ў вялікіх упакоўках без рэцэпту, а спажыўцы запанікавалі: як цяпер, напрыклад, без даступнага фізраствору рабіць інгаляцыі захварэламу дзіцяці.  TUT.BY напярэдадні пісаў пра такія факты. Бацькі скардзіліся, што без рэцэпту можна купіць толькі ампулы па 2 і 5 мл, але іх кошт блізкі да кошту ўпакоўкі ў 500 мл, а вялікую без рэцэпту не прадаюць.

Учора спецыялісты Міністэрства аховы здароўя на гарачай лініі выказалі здагадку, што гэтая мера была ўведзена з-за павышанага попыту на фізраствор, які выкарыстоўваецца для нутравенных ін'екцый, у сувязі з пандэміяй COVID-19. Там таксама нагадалі, што пералік рецептурных прэпаратаў перыядычна пераглядаецца.

У пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што да ўнясення змяненняў у пералік безрэцэптурных лекаў, аптэкі могуць прадаваць пералічаныя вышэй прэпараты, у тым ліку і фізраствор, без рэцэпту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.