Мінінфарм зрабіў заўвагу рэдактарцы дзяржаўнай газеты з Барысава

Мінінфарм зрабіў заўвагу рэдактарцы дзяржаўнай газеты з Барысава

Барысаўскі райвыканкам зрабіў заўвагу рэдактарцы дзяржаўнай раённай газеты "Адзінства" Веры Пратасевіч за парушэнне журналісцкай этыкі. Акрамя таго, у Міністэрстве інфармацыі правялі сустрэчу з рэдактаркай і "строга ўказалі" на недапушчальнасць размяшчэння ў СМІ і на інфармацыйным рэсурсе матэрыялаў, якія парушаюць этыку. 

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага на зварот, які даслала рэдакцыя барысаўскага прыватнага выдання ex-press.by.

Як паведамляе ex-press.by, у каментарах на сайце "Адзінства" ў красавіку 2018 года Пратасевіч абразліва адказвала чытачам. Пазней з сайта гэтыя адказы выдалілі, аднак абражаныя чытачы захавалі скрыншоты перапіскі.

Мінінфарм зрабіў заўвагу рэдактарцы дзяржаўнай газеты з Барысава
Ліст з Мінінфармацыі. Фота: ex-press.by
Мінінфарм зрабіў заўвагу рэдактарцы дзяржаўнай газеты з Барысава
Скрыншот перапіскі на сайце. Фота: ex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі