Вы тут

Мінгарвыканкам праверыць факты парушэнняў падчас будаўніцтва каля Курапатаў

Фота: Мінск-навіны

Мінгарвыканкам праверыць факты парушэнняў падчас будаўніцтва офіснага будынку каля Курапатаў. У сераду група апазіцыянераў (сярод іх — Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Эдуард Пальчыс) аднесла чыноўнікам адпаведны зварот. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Віктарам Лапцевым

Чыноўнік паабяцаў праверыць факты парушэнняў. Будоўля можа быць прыпыненая на некалькі дзён. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч: “Добры вынік сустрэчы. Ён сказаў, што паколькі сітуацыя ў Курапатах гарачая, то на некалькі дзён удаўніцтва там можа быць прыпыненае”.

Як вядома, ужо некалькі дзён працягваецца акцыя пратэсту супраць будаўніцтва каля Курапатаў, месца, дзе пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Адбыліся сутычкі актывістаў і будаўнікоў. Сёння міліцыянеры склалі на некалькіх удзельнікаў акцыі адміністрацыйныя пратаколы за перашкоду ў правядзенні будаўнічых работ. Больш падрабязна гл. тут.