Мінчуку, які скінуў сабаку з пятага паверху, далі тры месяцы арышту

Мінчуку, які скінуў сабаку з пятага паверху, далі тры месяцы арышту

Маскоўскі раённы суд Мінска прызнаў 30-гадовага мінчука вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай. Яму прысудзілі максімальнае пакаранне, прадугледжанае законам, — тры месяцы арышту. Пра гэта парталу tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца суда Маскоўскага раёна Настасся Ахобіна.

Здарэнне адбылося 20 кастрычніка 2017 года на вуліцы Ясеніна. Падчас інцыдэнту мужчына быў п'яны, знаходзіўся ў кватэры на пятым паверсе дома. Ён некалькі разоў стукнуў сабаку па галаве ды іншых частках цела, а потым выкінуў у акно. Жывёлу пабачылі мінакі і выклікалі міліцыю. На вінаватага пачалі крымінальную справу, па якой цяпер і вынесены прысуд. 

Акрамя трохмесячнага арышту мужчыну будуць прымусова лячыць ад алкагалізму — па месцы адбывання пакарання. Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі