Мінчуку, які даслаў Лукашэнку ліст з пагрозамі, прысудзілі 7 гадоў калоніі

Суддзя Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік прысудзіла сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму Ігару Карпіцкаму, якога вінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, перадаюць праваабаронцы. 

Паведамляецц, што Карпіцкі даслаў на электронную пошту інтэрнэт-партала Лукашэнкі некалькі паведамленняў, у якіх пагражаў яму. Паведамленні з абразамі ён даслаў міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову і кіраўніку мінскага АМАПа Дзмітрыю Балабу.

Медэкспертыза выявіла, што ў перыяд здзяйснення злачынстваў Карпіцкі пакутаваў на псіхічнае захворванне, але мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Прымусовыя меры бяспекі і лячэнне яму не патрэбныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.