Вы тут

Мінчукі скардзяцца на тое, што з вуліц знікаюць сметніцы

Пра сметніцу нагадвае толькі ржавая пляма на плітцы / Еўрарадыё

Слухачы Еўрарадыё пішуць: з мінскіх вуліц знікаюць сметніцы. Напрыклад, іх прыбралі ад падземных пераходаў пад вуліцай Маякоўскага. А раней яны стаялі каля кожнага ўвахода ў падземны пераход.

Было / стала
Дзе сметніцы? Іх няма! / Еўрарадыё

Але ж чыстыя вуліцы — адна з галоўных турыстычных фішак Мінска! Пра іх пішуць амаль усе замежнікі, якія пабывалі ў сталіцы Беларусі. Як жа мы цяпер без сметніц?

Па словах начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандра Ракаўшчыка, тэндэнцыі на зніжэнне колькасці сметніц у горадзе не назіраецца.

— У нас галоўнае — каб горад быў чысты. Калі будзе менш сметніц, то куды ж людзі будуць выкідаць смецце?

Пасля таго як журналіст назваў дакладнае месца, дзе прыбралі сметніцы, Ракаўшчык паабяцаў вярнуць іх на месца:

— Добра, зараз патэлефануем у Гараўтамост [гэта арганізацыя абслугоўвае падземныя пераходы. — Еўрарадыё], даведаемся. Каментаваць я не буду, сметніцы паставяць, дый усё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.