Мінчук збіў хлопца з-за таго, што пераблытаў яго з дзяўчынай

Мінчук збіў хлопца з-за таго, што пераблытаў яго з дзяўчынай

Мінчук збіў хлопца з-за таго, што пераблытаў яго з дзяўчынай. Здарэнне адбылося на Палявой вуліцы. Як інфармуе сайт sb.by, мужчына ў кампаніі піў піва на набярэжнай Свіслачы. На суседняй лаўцы ён пабачыў два сілуэты і вырашыў, што там сядзяць дзяўчаты. Калі ж пабачыў, што насамрэч на лаўцы сядзяць хлопец з дзяўчынай, пачаў сварку, а пасля і бойку. Хуліган некалькі разоў ударыў 24-гадовага хлопца па галаве, "пашкодзіў яму слыхавы апарат" і нанёс цялесныя пашкоджанні.

Пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю і яго крыўдзіцеля хутка затрымалі. Высветлілася, што раней у яго ўжо былі праблемы з законам. За хуліганства можа пагражаць да трох гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі