Мінчук, які гвалтаваў дачок і падчарку, атрымаў 20 гадоў зняволення

Мінчук, які гвалтаваў дачок і падчарку, атрымаў 20 гадоў зняволення

40-гадовы мінчук, які гвалтаваў сваіх непаўналетніх дачок і падчарку, атрымаў 20 гадоў зняволення. Гэты тэрмін ён правядзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такое рашэнне ў снежні прыняў суд Фрунзенскага раёна. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, піша на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.  

Мужчына здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні на працягу некалькіх гадоў. Пры гэтым яго жонка нічога не ведала. Гвалтаўнік прасіў дзяўчынак нічога ёй не распавядаць. Тым не менш, яго дзеянні сталі вядомыя праваахоўнікам. Расследаванне праводзіў Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта. Былі праведзены комплексныя экспертызы ў адносінах пацярпелых. Дзяўчынак дапытвалі з удзелам псіхолага, гэта здымалася на відэа. Таксама допыты праходзілі з удзелам іх маці і педагога. Шматлікія экспертызы былі праведзены і ў адносінах абвінавачанага. Выкарыстоўваўся паліграф, які паказаў, што мужчына спрабаваў схаваць факты сваёй злачыннай дзейнасці. Было прызнана, што ён псіхічна здаровы, усведамляў свае дзеянні і мог імі кіраваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі