Мінчук у відэазвароце згадаў фантазіі Лукашэнкі і "прадпрыемствы-зомбі"

Мінчук у відэазвароце згадаў фантазіі Лукашэнкі і "прадпрыемствы-зомбі"

Мінчук Канстанцін Канопка запісаў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. У ім ён заклікае "вызваліць кандыдатаў" — за кратамі на сённяшні дзень знаходзіцца Віктар Бабарыка, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Увогуле ў Беларусі ўжо больш за два дзясяткі палітвязняў. Канопка прапанаваў Лукашэнку зняць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. "Гэта будзе прыгожы крок з вашага боку, які пераканае беларусаў, што вы любіце Беларусь", — заявіў ён.

"За 26 гадоў мы, беларусы, маглі б зрабіць вельмі шмат замест таго, каб падтрымліваць на плаву вашыя савецкія фантазіі, — гаворыць у відэазвароце Канстанцін Канопка. — Я цяпер маю на ўвазе прадпрыемствы-зомбі, якія вы, Аляксандр Рыгоравіч, так любіце. Але якія каштуюць нам вялізных грошай на ўтрыманне, замест таго, каб прыносіць прыбытак".

Аўтар відэазварота лічыць, што дзейны кіраўнік дзяржавы — "галоўная перашкода для развіцця краіны", а яго эканамічная палітыка прывяла да таго, што "большасць беларусаў жывуць сціпла, а часта бедныя, не маюць сродкаў да годнага жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі