Мінчанку аштрафавалі за аранжавую стужку на акне — суду падалося, што гэта БЧБ

Сцягі ў акне (фота носіць ілюстрацыйны характар) / з архіву TUT.BY​
Сцягі ў акне (фота носіць ілюстрацыйны характар) / з архіву TUT.BY​

Жыхарку Мінска Наталлю Сібіраткіну прызналі вінаватай у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 базавых велічынь. Арышт у якасці пакарання прызначыць не змаглі, таму што ў жанчыны ёсць паўтарагадовы сын.

Сутнасць правапарушэння заключалася ў тым, што мінчанка наклеіла на акно аранжавую стужку. Міліцыянт палічыў, што гэта пікет, і склаў на Наталлю пратакол паводле арт 23.34 КаАП за нібыта БЧБ-сцяг на акне. Пры гэтым у рапарце, які склаў супрацоўнік праваахоўных органаў і які ёсць у справе, ён сумленна напісаў, што "на белай фрамузе акна налепленая аранжавая стужка", паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў "Вясна назірае".

Суддзю гэтае разыходжанне не збянтэжыла, і яна выпісала Наталлі Сібіраткінай максімальны штраф, прадугледжаны арт. 23.34.

У беларускіх судах апошнім часам з'яўляюцца арыгінальныя справы. У Гродне штрафам у 20 базавых велічыняў пакаралі ўладальніцу штаноў з БЧБ-лампасамі: палічылі, што яна зладзіла пікет. І ў Гродне ж пратакол па факце правядзення пікета склалі на гаспадара гноміка — цацка стаяла ў акне кватэры са сцягам у руцэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі