Мінадукацыі вызначыла, як настаўнікаў будуць ганяць "на бульбу" і на хакей

Мінадукацыі вызначыла, як настаўнікаў будуць ганяць "на бульбу" і на хакей

Міністэрства адукацыі прыняло пастанову, якая павінна вызваліць настаўнікаў ад выканання неўласцівых ім функцыяў. Пастанова №164, прынятая 27 снежня 2017 года, мае назву "Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэнні практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый". 

Дакумент рэгламентуе спіс дакументаў, якія настаўнік павінен весці абавязкова. Сярод іх, напрыклад, класны журнал, дзённі вучняў, календарна-тэматычны план і паўрочны план. 

Упраўленням адукацыі і кіраўнікам школаў міністэрства загадвае не дапускаць вядзення дакументаў, не прадугледжаных гэтай пастановай. Калі школу будуць прыцягваць да мерапрыемстваў, якія праводзяцца іншымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), удзел школаў у гэтых мерапрыемствах мусіць узгадняцца з Мінадукацыі. 

Таксама чыноўнікі Мінадукацыі патрабуюць "спыніць практыку", калі школы вобласці і Мінска без узгаднення з органамі адукацыі і па справах моладзі выконваюць даручэнні іншых дзяржаўных органаў. Таксама патрабуецца спыніць практыку прыцягнення школьных настаўнікаў "да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі