Мінадукацыі прапануе падняць аклады выхавацелям у дзіцячых садках на 50%

Мінадукацыі прапануе падняць аклады выхавацелям у дзіцячых садках на 50%

Выхавальнікам дзіцячых садкоў і іх памочнікам з 1 верасня Міністэрства адукацыі прапануе з 1 верасня падняць аклады на 50%. Пра гэта на VІІ Пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі паведаміў міністр Ігар Карпенка, піша газета "Звязда".

"Мы ўжо ўнеслі свае прапановы — падняць з 1 верасня аклады педагагічным работнікам і памочнікам выхавальнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі на 50 адсоткаў. А педагагічным работнікам іншых устаноў адукацыі, акрамя прафесарска-выкладчыцкага складу, — на 20 адсоткаў. Падкрэслю, што гэта пакуль толькі нашы прапановы, але разам з урадам і Міністэрствам фінансаў мы зараз сур'ёзна над імі працуем, пралічваем з улікам сродкаў, што вызваліліся ў выніку праведзенай у краіне аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі", — заявіў Карпенка. 

На яго думку, толькі павышэннем заробкаў удасца спыніць адток кадраў з сістэмы дашкольнай адукацыі. 

Як інфармуе Белстат, сёлета ў лютым сярэдні заробак у сістэме адукацыі склаў 615,2 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі