Мінабароны: ракетны комплекс С-300 трапіў у аварыю, але — з макетамі ракет
У Міністэрстве абароны пацвярджаюць, што ракетны комплекс С-300 трапіў у ДТЗ. Аднак гавораць, што на ім былі макеты, а не баявыя ракеты.
Інфармацыю пра здарэнне "Нашай Ніве" пацвердзіла афіцыйная прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік. Па яе словах, ДТЗ адбылося пад Полацкам.
"Калона баявой тэхнікі адной з часцей Полацкага гарнізона рухалася ў пункт сталай дыслакацыі пасля выканання вучэбна-баявых задач. Адзін з кіроўцаў, вайсковец тэрміновай службы, не даў рады кіраванню і з'ехаў з дарогі, кіруючы комплексам С-300 з макетамі ракет. Хуткасць была невялікай — 30 км/гадз., таму ніхто не пацярпеў, калі не ўлічваць нумарны знак", — распавяла падрабязнасці Гаўрусік.
Кіроўца патлумачыў, што не справіўся з тэхнікай на павароце, дадае Гаўрусік.
Па яго звестках, ДТЗ адбылося каля Глыбокага і на тэхніцы стаялі баявыя ракеты.