Групу футбольных фанатаў затрымала міліцыя ў Салігорску 31 студзеня ў часе таварыскага матчу паміж мясцовым “Шахцёрам” і бабруйскай “Белшынай”.
Паводле інфармацыі сайта belultras.by, заўзятары абедзвюх каманд пачалі паліць на трыбунах фаеры і гэта не спадабалася міліцыі. Парушальнікаў затрымалі ў пачатку другога тайма, пагрузіі ў аўтазак і вывезлі за межы стадыёну.
Таварыскі матч паміж “Шахцёрам” і “Белшынай” скончыўся з лікам 3:0.
Фота: belultras.by