Кітайскія Колас і Касцюшка: як расіяне робяць грошы на патрыятызме беларусаў

Калекцыя "Вялікія Беларусы" / "Імператарская казна"
Калекцыя "Вялікія Беларусы" / "Імператарская казна"

Па ўсёй Беларусі ў паштовыя скрыні сыплюцца рэкламныя паведамленні ад кампаніі "Імператарская казна" з прапановай купіць пазалочаны памятны медаль "75 гадоў Вялікай Перамогі". У рэкламным праспекце сцвярджаецца, што медаль пакрыты чыстым золатам 999 пробы, а тыраж складае ўсяго чатыры тысячы экзэмпляраў.

Китайские Колас и Костюшко: как россияне делают деньги на патриотизме белорусов

Разам з дастаўкай медаль каштуе "ўсяго" 26 рублёў 80 капеек. На аверсе скульптурная выява воіна-абаронцы Брэсцкай крэпасці. На адваротным баку — ордэн Вялікай Айчыннай вайны і надпіс "75 гадоў Вялікай Перамогі".

Еўрарадыё разабралася, што гэта за медалі, дзе яны зроблены, колькі яны каштуюць насамрэч і чаму не трэба іх купляць.

Кампаніі "Імператарская казна" і "Імператарскі манетны двор" пазначаны ў якасці прадаўца і эксклюзіўнага прадстаўніка ў Беларусі. Пры гэтым ні тая, ні іншая не зарэгістраваныя ў Беларусі і адсутнічаюць у беларускіх базах даных як юрыдычныя асобы.

Праўда, у "Імператарскай казны" ёсць беларускі адрас. Усе лісты з замовамі адпраўляюцца ў Дзяржынск на вуліцу Талстога, 4. Самі кампаніі зарэгістраваныя ў Маскве практычна па аднолькавым адрасе. І ў іх адзін заснавальнік.

 

Китайские Колас и Костюшко: как россияне делают деньги на патриотизме белорусов

"Імператарская казна" таксама прапаноўвае беларусам купіць медаль з выявай Ефрасінні Полацкай або калекцыю медалёў з тварамі "Вялікіх беларусаў": Шагала, Касцюшкі, Агінскага і Коласа. Надзвычайная мімікрыя расіян, здольных нават Касцюшку чаканіць, абы зрабіць маленькі гешэфт.

Китайские Колас и Костюшко: как россияне делают деньги на патриотизме белорусов

Кітайскае чаканенне

"Московский комсомолец" у 2017 годзе расказваў пра сумнеўную прапанову "Імператарскага манетнага двара" купіць "рэдкі медаль з выявай Сталіна". У рэкламным праспекце сцвярджалася, што сярэбраны медаль быў адчаканены на Пецярбургскім манетным двары. Аднак гэта аказалася няпраўдай.

Зараз у буклеце не паказваюць, хто вырабляе медалі. Прадстаўніца кампаніі "Імператарская казна", якая прымае заказы на прадукцыю, расказала Еўрарадыё, што медалі чаканяць не ў Расіі:

"Медалі вырабляюць у Кітаі. Там іх чаканяць, пакрываюць золатам. Вы не хвалюйцеся, разам з медалём вы атрымаеце сертыфікат сапраўднасці".

Самі фірмы не бядуюць. У публічным доступе ёсць даныя па падатковых справаздачах за 2017 год. ТАА "Імператарская казна" атрымала 457 тысяч расійскіх рублёў прыбытку за вылікам усіх выдаткаў. А "Імператарскі манетны двор" — 332 мільёны 758 тысяч расійскіх рублёў прыбытку. Асноўная іх дзейнасць: продаж і вытворчасць ювелірных вырабаў.

У Кітаі вытворчасць такога медаля пры заказе ў некалькі сотняў або тысяч экзэмпляраў будзе каштаваць менш $1 за штуку. Ад такой прадукцыі не варта чакаць добрай якасці, што пацвярджаюць і гнеўныя водгукі пакупнікоў гэтых медалёў.

 

Китайские Колас и Костюшко: как россияне делают деньги на патриотизме белорусов

"Зразумеў, што крама лахатрон, які робіць грошы на кліентах"

На папулярным сайце водгукаў otzovik.com людзі дзеляцца ўражаннямі аб прадукцыі гэтых дзвюх кампаній.

Віталь Спартак хацеў заказаць рэпліку "Златніка князя Уладзіміра", але замест яго даслалі копію "першага рубля Івана 6" (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя. — Еўрарадыё):

"Фірма не выконвае сваіх абавязацельстваў. Па тэлефоне мне аператар сказала, што, напэўна, памыліліся з манетай і выслалі іншую. Прыйшлося выдаткаваць яшчэ 250р на адпраўку манеты назад заказным лістом, гэтую суму за памылку фірмы, я спадзяюся вернуць. Дарэчы, толькі так можна ім вярнуць тавар, кур'ер да вас не прыедзе і вы да іх прыехаць таксама не зможаце, цяпер чакаю ці вернуць грошы ці прыйдзецца ўжываць далейшыя меры па іх вяртанні.

Пачытаўшы водгукі ў інтэрнэце, зразумеў, што крама лахатрон які робіць грошы на кліентах. Можаце ўбіць у пошуку, водгукі аб гэтай краме або уладкаванне на працу ў яе і ўбачыць, што з сябе ўяўляе гэтая нікчэмная фірма".

Іншы карыстальнік пад нікам tolsty расказвае, што якасць манет яго непрыемна здзівіла:

"Якасць пакідае жадаць лепшага. Шмат драпін па ўсіх манетах, а я думаў яна ідэальная кампанія, нядобра, трэба было б кампенсаваць добрым падарункам".

Яшчэ адзін расказвае, што ўсе гэтыя манеты не ўяўляюць якой-небудзь каштоўнасці:

"Усё, што прадаецца — не з'яўляецца ні серабром, ні золатам. Гэта проста асучаснены цыганскі развод "з манетамі".

Ні ў якім разе не вядзіцеся на гэты падман — манеты не ўяўляюць ніякай каштоўнасці і з'яўляюцца проста таннай сувенірнай прадукцыяй. На людзях нажываюцца, гаворка пра тысячы працэнтаў нацэнкі на танныя сувенірныя вырабы. Адна манета замест 100 руб прадаецца за 6000руб і больш".

Акрамя няякаснай прадукцыі, кампаніі збіраюць яшчэ і асабістыя даныя пакупнікоў

Заказчыкі медалёў, па ўмовах акцыі, павінны перадаць свае персанальныя даныя фірме "ў маркетынгавых мэтах, звязаных з дыстанцыйным гандлем, уключаючы захоўванне, выкарыстанне, распаўсюджванне, удакладненне і трансгранічную перадачу ТАА "Імператарская казна" і яго контрагентам".

Сярод даных, якія ты перадаеш: прозвішча, імя, імя па бацьку, паштовы індэкс, дата нараджэння, горад, вобласць, адрас, асабісты тэлефон і адрас электроннай пошты. Пагадненне сапраўднае на працягу пяці гадоў, і па заканчэнні гэтага тэрміну аўтаматычна працягваецца, калі не выслаць заказным лістом заяву аб адклiканнi асабістых даных.

Китайские Колас и Костюшко: как россияне делают деньги на патриотизме белорусов

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі