Матвіенка: Беларусь і Расія апынуліся ва ўмовах абвешчанай ім інфавайны

Матвіенка: Беларусь і Расія апынуліся ва ўмовах абвешчанай ім інфавайны

Расія і Беларусь фактычна знаходзяцца ва ўмовах абвешчанай гэтым краінам інфармацыйнай вайны. Ёсць таксама і спробы ўнесці раскол паміж нашымі краінамі. З такой заявай на Чацвёртым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі выступіла спікер расійскага Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка.

"Нельга забываць, што абедзве нашыя дзяржавы знаходзяцца ва ўмовах фактычна абвешчанай нам інфармацыйнай вайны. Не спыняюцца і, мяркую, будуць толькі ўзмацняцца спробы ўнесці раскол паміж Расіяй і Беларуссю, дэстабілізаваць ўнутраную абстаноўку", — цытуе ТАСС словы Матвіенкі.

Яна паведаміла, што на форуме былі дасягнутыя дамоўленасці "па сумесным забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, правядзенні мерапрыемстваў супраць негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на насельніцтва Саюзнай дзяржавы".

Матвіенка звярнула ўвагу і на складанасці ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй. Напрыклад, зровень тавараабароту паміж нашымі краінамі застаецца на недастатковым узроўні. "У мінулым годзе тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю скараціўся на пяць адсоткаў. І гэтая тэндэнцыя назіраецца ўжо не першы год", — падкрэсліла яна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі