Матч паміж зборнымі Кіпра і Беларусі пакажуць, грошы знайшлі чыноўнікі

Беларускія заўзятары ўбачаць таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных Кіпра і Беларусі, які адбудзецца 19 лістапада ў Нікасіі. Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі. Нагадаем, як паведамляў БелаПАН са спасылкай на крыніцы, блізкія да Беларускай федэрацыі футбола, узніклі праблемы з аплатай правоў на трансляцыю гэтага матчу. 17-18 лістапада анансавання трансляцыі на Першым канале практычна не было, хаця ў праграме канала запланаваны пачатак матчу на 18.55 па мінскім часе 19 лістапада.

Аляксандр Зімоўскі сцвярджае, што трансляцыя адбудзецца "дзякуючы падтрымцы Нацыянальнага банку і Адміністрацыі прэзідэнта". Паводле яго словаў, правы на яе "практычна набытыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі