Вы тут

Матч, падчас якога ратавалі дацкага футбаліста, скончыўся перамогай фінаў

Медыкі рэанімуюць страціўшага прытомнасць паўабаронцы зборнай Даніі Крысціяна Эрыксена / Reuters

Матч зборных Даніі і Фінляндыі, які стаў адным з самых напружаных у другі дзень Чэмпіянату Еўропы па футболе — гаворка ішла аб выратаванні жыцця паўабаронцы датчан Крысціна Эрыксена — скончыўся перамогай фінаў: 1:0.

Эрыксен упаў без прытомнасці на 42-й хвіліне матчу. Наступныя 600 секунд яго рэанімавалі непрамым масажам сэрца і дэфібрылятарам. Усё гэта адбывалася ў прамым эфіры: свет у шоку назіраў за выратаваннем футбаліста і пісаў у сацсетках "Эрыксен жыві!", а гульцы зборнай стаялі сцяной паміж Эрфксенам і камерамі, каб захоўваць у таямніцы стан калегі.

Крысціян прыехаў у шпіталь ўжо ў свядомасці. Адтуль ён патэлефанаваў партёрам і папрасіў працягнуць гульню. У выніку адкладзены матч аднавілі з 42-й хвіліны праз 1,5 гадзіны, супернікі сустрэлі зборную Даніі апладысментамі, а на 60-й хвіліне фіны забілі датчанам гол.

Крысціян Эрыксен прызнаны лепшым гульцом гэтага матчу.

А вось расклад гульняў трэцяга дня Еўра-дня 2020:

Англія — ​​Харватыя, 16:00
Аўстрыя — Паўночная Македонія, 19:00
Нідэрланды — Украіна, 22:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.