Матацыкл з непрыстойным надпісам пра ДАІ ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль

Матацыкл з непрыстойным надпісам пра ДАІ ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль

У Мінску матацыкліст зладзіў гонкі з інспектарамі ДАІ, якія скончыліся аварыяй, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося а 12-й гадзіне 14 красавіка на вуліцы Трасцянецкай. Інспектары звярнулі ўвагу на матацыкл Suzuki GSX, рэгістрацыйну нумар якога не адпавядаў патрабаванням ПДР: на ім быў непрыстойны надпіс пра ДАІ. Яны далі кіроўцу сігнал спыніцца, але той паспрабаваў уцячы. 

Пачалася пагоня, падчас якой матацыкліст праехаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Скончылася гэта ўсё аварыяй, калі уцякач урэзаўся ў службовы аўтамабіль і быў затрыманы. 

Высветлілася, што матацыклам кіраваў 25-гадовы мужчына. У яго не было правоў кіроўцы. І, дарэчы, на працягу года яго ўжо прыцягвалі за гэта да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама выявілася, што пры сабе матацыкліст меў кастэт.

Матацыкл з непрыстойным надпісам пра ДАІ ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль
Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі