"Мастоўдрэў" і БМЗ абскардзілі ўведзеныя ў іх дачыненні санкцыі ў судзе ЕС

"Мастоўдрэў" і Беларускі металургічны завод абскардзілі ўведзеныя ў іх дачыненні заходнія санкцыі ў судзе Еўрасаюза. Яны патрабуюць зняць з іх абмежаванні і абавязаць Савет ЕС аплаціць судовыя выдаткі.

Заявы беларускіх кампаній ідэнтычныя, бо іх прадстаўляюць адны і тыя ж юрысты: Нікалета Туомінен і Лоўрэнс Энгелен з брусельскага офісу кампаніі Dentons.

"Санкцыйны прэс дастаткова сур'ёзны, гаварыў у траўні пра БМЗ прэм'ер Раман Галоўчанка. — Асабліва гэта датычыць спынення паставак на еўрапейскі рынак".

Гэта не першыя звароты з Беларусі ў суд ЕС. Летась туды іск падаваў беларускі бізнесмен Аляксандр Шакуцін, які трапіў пад еўрапейскія санкцыі. А ў 2015-м еўрапейскі суд адмяніў замарозку актываў беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа, а таксама яго кампаніі "Трайпл" і футбольнага клуба "Дынама-Мінск".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.