Вы тут

Маскоўскаму Патрыярху Кірылу забаранілі ўезд у Літву

Патрыярх Кірыл /ria.ru

Маскоўскаму Патрыярху Кірылу забаранілі ўезд у Літву, піша delfi.lt. Яшчэ 23 чэрвеня кіраўнік РПЦ быў унесены ў "чорны спіс" па прапанове Міністэрства замежных спраў Літвы. 

Такое рашэнне тлумачыцца тым, што Кірыл адмаўляе тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і падтрымлівае расійскую агрэсію.

Дарэчы, краўніцтва праваслаўнай царквы Літвы заяўляе, што ўжо накіравала просьбу даць ёй статус царкоўнага самакіравання. Камісія Святога Сінода РПЦ пачала разгляд гэтай просьбы. Епіскап Тракайскі Амвросій у ліпені наведаў Маскву, дзе сустрэўся з Патрыярхам Кірылам і патлумачыў прычыны просьбы. Па словах Амвросія, Патрыярх Кірыл станоўча адрэагаваў на просьбу праваслаўнай царквы Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.