Мартынава не запрашалі на сустрэчу “тройкі” Еўрасаюза — МЗС Францыі

Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава не запрашалі ў Брусель для сустрэчы з прадстаўнікамі "тройкі" Еўрасаюза.
У гутарцы з БелаПАН прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Францыі, якая старшынствуе ў ЕС, аспрэчыў інфармацыю, якую 9 верасня распаўсюдзіла расійскае агенцтва РИА Новости.

Тады паведамлялася, што 15 верасня ў рамках чарговага пасяджэння кіраўнікоў МЗС 27 краін ЕС адбудуцца перамовы Мартынава з еўракамісарам па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Бенітай Ферэра-Вальднер, кіраўніком МЗС Францыі Бернарам Кушнерам і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспекі Хаўерам Саланам.

Прадстаўнік французскага знешнепалітычнага ведамства не выключыў, што на сустрэчы 15 верасня міністры замежных спраў краін ЕС прымуць рашэнне аб запрашэнні беларускага калегі на сваё наступнае пасяджэнне 13 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі